Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25.02.2022

Гучы, родная мова!

З 21 па 25 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна" праходзіць тыдзень беларускай мовы. 21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ўдзельнікі аддзялення напісалі «Купалаўскую дыктоўку». 22 лютага адбылася віктарына «Беларуская мова – наш скарб», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. У час мерапрыемства пажылыя людзі ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, народныя прыкметы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні «Перакладчык» і «Назаві адным словам», знаходзілі падабенствы і адрозненні рускага і беларускага алфавітаў, вучылі скорагаворкі, дэкламавалі вершы на роднай мове. У аддзяленні прадстаўлена выставачная экспазіцыя кніг беларускіх пісьменнікаў, прадметаў побыту і хатняга ўжывання, ручнікоў «Знаходкі з бабулінага куфра». Памятаць, ведаць і паважаць сваю мову – абавязак кожнага беларуса, бо мова – гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.