Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.05.2022

Год гістарычнай памяці. Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме,  з ведання сваёй гісторыі. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю запрашаем   28 мая 2022 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.  У праграме:   - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;  - квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;  - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры        Іўеўскага раёна;  -  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;    - канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.          Упершыню на фэсце выступіць аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты”  з г. Мінска. Гледачы стануць удзельнікамі танцавальнай праграмы “Серпанцін”.            На працягу свята працуюць:  атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя,  выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “115 год касцёлу св. Уладзіслава”.         У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.                                                                                                          Аркамітэт