Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20.01.2020

GLORIA IN EXCELSIS DEO! Маштабны фестываль каляднай песні праходзiць у Іўі

Што такое калядная песня? Гэта духоўнасць, дабрыня, урачыстасць, складнасць, строгасць, мудрасць.  На Фестывалі калядных песень я не ўпершыню, і таму мая ўвага сёння не засяроджана на колькасці гасцей, на антуражы, на касцюмах ці на ўзросце выканаўцаў. Я спрабую толькі пражыць чатыры гадзіны канцэрту ў мелодыі, спасцігнуць сэнс песні, адпачыць душой, насычыць яе з крыніцы святла і радасці, бо «хто светлы, той і святы».  Чарада навагодніх святаў падышла да канца, аднак у гэтыя выхадныя кожны фестывальшчык зможа яшчэ адчуць атмасферу цуду.  Маштабны Калядны фестываль смела назаву самай яркай падзеяй студзеня, таму што ён дорыць усім удзельнікам і гледачам багатую палітру духоўнай музыкі розных часоў і стыляў.  Без сумневу, па сцэнічнаму прадстаўленню можна судзіць пра фестываль як пра культурна-адукацыйнае мерапрыемства: традыцыйная духоўная музыка, якая гучыць на сцэне Іўеўскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу, мае велізарны патэнцыял маральнага выхавання і асабістага развіцця.  Вялікі канцэрт носіць назву «GLORIA IN EXCELSIS DEO» («ХВАЛА НА ВЫШЫНЯХ БОГУ").  Памятаеце, як далей? «А НА ЗЕМІ ПОКУЙ ЛЮДЗЯМ ДОБРАЙ ВОЛІ».  Людзей добрай волі, іўеўчан і гасцей горада рознага веравызнання, фестываль сабраў разам, каб святкаваць нараджэнне Ісуса Хрыста і праслаўляць Бога праз музыку. У сямнаццаты раз усіх аб'яднала святло каляднай зоркі! Штогод фестываль пашырае межы, далучаюцца новыя і новыя ўдзельнікі.  Скіраваныя ўвысь калядныя сугучча песень зімовага цыкла - гэта цуд для блізкага, асаблівы падарунак для ўсіх гасцей!  Арганізатары запрасілі музыкаў, якія выконваюць і цэняць хрысціянскія і фальклорныя песні з традыцыйнай спадчыны Нараджэння Хрыстова.  Як выдатна, прафесійна выступаюць творчыя калектывы каталіцкіх парафій Іўеўскага, Лідскага раёнаў, Гродзенскага рэгіёна і Мінскай вобласці!  Ўдзельнічаюць дзіцячыя, юнацкія і моладзевыя калектывы, якія маюць у рэпертуары духоўную музыку (народную, богаслужбовую, канцэртную). Асноўны змест конкурсу - традыцыйная калядная музыка. Чым не нагода з новай сілай ганарыцца краінай, у якой жывем?!  Падзея для маленькага беларускага мястэчка грандыёзная! Больш за трыста маладых удзельнікаў, якія выконваюць самыя разнастайныя кампазіцыі!  У якасці ганаровых гасцей - іерархі Каталіцкай царквы на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і кіраўніцтва Іўеўскага райвыканкама на чале з Аляксандрам Іванавічам Булаком.  Адкрывае мерапрыемства ансамбль «Орэмус» з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла - лаўрэат «Crand Prix» 16-га фестывалю «GLORIA IN EXCELSIS DEO».  І, вядома, першае слова - настаяцелю храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксяндзу Яну Гавецкаму - ініцыятару і духоўнаму кіраўніку цудоўнага мерапрыемства. Ксёндз Ян Гавецкі адзначыў, што свята прысвечана віншаванню пана Бога. Ён павіншаваў праваслаўных вернікаў з “Хростам Езуса”, нагадаў, што калядныя песні ўжо гучаць толькі ў касцёле, таму што святы скончыліся, а людзі прыступілі да працы, да паўсядзённых заняткаў. Настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла павіншаваў старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта А.І. Булака і дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу С.А. Ракець з высокай узнагародай, спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта "Дзеячам культуры і мастацтва" за духоўнае адраджэнне. Ксёндз Ян горача прывітаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, адзначыўшы яго любоў да музыкі, шчодрых гасцей з Варшавы; выказаў падзяку ўсім, хто падрыхтаваў мерапрыемства (ўпрыгожыў сцэну, напёк пірагоў, надрукаваў дыпломы і бэйджы), хто прымае ўдзел у канцэрце; адзначыў кампетэнтнасць журы і прафесіяналізм музыкаў.  Ксёндз Ян Гавецкі скончыў сваю прамову словамі:  -Вітаю ўсіх і абнімаю. Мілых вам духоўных ураджанняў!  У атмасферы асаблівай радасці праходзіць калядны канцэрт 19 студзеня новага 2020- га года! І. Халява Фота С. Зянкевіча IК