Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.11.2024

ГЕРАНЁНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ДАЎНІНА” АДЗНАЧАЕ 30-ГОДДЗЕ З ДНЯ ЎТВАРЭННЯ

Ансамблю “Даўніна” была прысвечана юбілейная вечарына “Песні маёй душы”, якая прайшла ў філіяле аг. Геранёны.  Гісторыя калектыва пачынаецца з 1994 года, калі ў Геранёнскі цэнтральны Дом культуры на пасаду хормайстра,  прыйшла працаваць Ірына Яўгенаўна Лысоўская, якая арганізавала першапачаткова жаночы фальклорны ансамбль. З першых дзён свайго існавання калектыў дарыў гледачам яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі, зараджаў энергіяй і аптымізмам. Беларуская народная песня стала асновай рэпертуару, і па  прапанове кіраўніка калектыў стаў называцца «Даўніна».   2006 год стаў знакавым для ансамбля народнай песні: ён атрымаў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў».  Народны калектыў актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах установы культуры аграгардка Геранёны і Іўеўскага раёна. З выязнымі канцэртамі выступае на сцэнічных пляцоўках у аддаленых вёсках свайго раёна і іншых населеных пукнтаў Гродзенскай вобласці.  На свяце гучалі шчырыя словы павагі і ўдзячнасці былым акампаніятарам народнага ансамбля: Яўгену Мікітавічу Пятрову, Валерыю Васільевічу Алейніку, Івану Іванавічу Дубянцу, Валянціне Іванаўне Дайлідка, Дзмітрыю Анатольевічу Дадычын, мастацкаму караўніку, аўтару і аранжыроўшчыку песень Алене  Георгіеўне Скабельцынай і былым ўдзельнікам ансамбля: Вользе Грынюк, Тамары Вайцюкевіч, С. Ціхановіч, Т. Макоўскай.   Юбілей – гэта заўсёды свята, а на свяце заўсёды госці.  Прышлі павіншаваць калектыў загадчык  сектара культуры райвыканкама Святлана Кішкель і дырэктар Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Сяргей Марцінкевіч  разам з ўдзельнікамі народнага хора  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, старшыня Геранёнскага сельвыканкама  Віктар Вершаловіч.  Творчы падарунак падрыхтавалі навучэнцы Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў.   А сам віноўнік урачыстасці падрыхтаваў цэлую святочную праграму. І зноў над краем, як і 30 год таму, загучалі прыгожыя, меладычныя беларускія песні, якія, негледзячы на сучасныя творы, ніколі не страцяць сваёй актуальнасці.Бо яны нашы, родныя, любыя.  Ірына Бутурля.  Станіслаў Зянкевіч (фота). ivyenews.by