Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.02.2020

Гадзіна роднай мовы “Беларуская скарбонка” (у межах праекта “Беларускі чацвер”)

Адчыніце дзверы, людцы, Адусюль хай далятае: Словы родныя куюцца… Кросны родныя снуюцца… Песні родныя пяюцца… Мова, Мова Нас вітае. “Роднай мовы пералівы” – так называлася гадзіна роднай мовы, якую правялі супрацоўнікі Іўеўская дзіцячай бібліятэкі для вучняў ДУА “ВПК Іўеўскі яслі-сад - пачатковая школа”. Падарожнічаць заўсёды цікава і весела, асабліва калі гэта падарожжа па прыгожай краіне роднай мовы разам з Моваведкай. Адчуць сябе прадстаўнікамі свайго народа вучням дапамаглі вершы, загадкі, казкі, жарты на роднай мове. З вялікім задавальненнем яны ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, цікавыя факты з беларускай мовы. І, безумоўна, пагулялі ў народныя беларускія гульні, станчылі вясёлы танец “Бульба”. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей!