Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.08.2022

Дыплом 1 ступені абласнога фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны”

 6 жніўня 2022 г. у г. Смаргонь адбыўся абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.  У фестывалі прынялі ўдзел майстры рамёстваў Іўеўшчыны з калекцыямі  вырабаў з саломкі (Рынгель Т.В., Смірнова І.Р., Старасціна З.Э., Чурэйна В.П.), вышыўкі (Пуйдак Г.І.), выцінанкі (Грынюк В.В.), тканых паясоў і беларускай лялькі (Дунай Н.І.), калекцыяй посцілак і ручнікоў з этназбору адзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.  На галоўнай сцэне фестывалю выступіў са святочнай праграмай ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны  (кіраўнік Дайлідка В.І.). У намінацыі “Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў” аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені.