29.10.2024
Бібліятэка як рэсурс патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення
24 і 25 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў XI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі; суарганізатарамі – Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі пасяджэнні, круглыя сталы, экскурсіі і іншыя мерапрыемствы, абмяркоўваліся важныя і актуальныя тэмы бібліятэчнай справы.
25 кастрычніка ў рамках праграмы кангрэса (падчас работы 4 секцыі “Праектныя ініцыятывы і сацыякультурныя практыкі ўстаноў культуры і адукацыі”) быў прадстаўлены даклад намесніка дырэктара ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Казачэнка Эдзіты Эдуардаўны “«Мы малюем Беларусь» – бібліятэка як рэсурс патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: з вопыту работы Іўеўскай раённай бібліятэкі”.