Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.03.2020

Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення

 Згодна пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №15 ад 20 лютага 2020 года нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльныму праяўленню творчасці чалавека – “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Старажытным відам народнага мастацтва з’яўляецца саломапляценне, якое да гэтага часу шырока бытуе на Беларусі. Сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі у Гродзенскай вобласці саломапляценне развіваецца на ўзроўні мастацкага рамяства. Носьбітамі і пераемнікамі традыцыі  з’яўляюцца 51 майстар саломапляцення. Арэал мастацкіх практык саломапляцення на Гродзеншчыне шырокі. Гэта: г.ГРОДНА, Г. АСТРАВЕЦ, В. ПАЛЯНЫ АШМЯНСКАГА РАЁНА, Г.П. ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА, В.ГЕРМАНІШКІ ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА, Г.П.САПОЦКІН, В.НОВАЯ ГОЖА ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА, АГРАГАРАДОК ГАЛЫНКА ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА, Г. ІЎЕ, АГРАГАРАДОК ДАЙЛІДЫ, АГРАГАРАДОК ГЕРАНЁНЫ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА, АГРАГАРАДОК ЛЕЛЮКІ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА, Г.П.МІР,  АГРАГАРАДОК РАЙЦА КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА, Г.ЛІДА, Г. МАСТЫ, В. СТРУБНІЦА МАСТОЎСКАГА РАЁНА, Г.НАВАГРУДАК Г.СВІСЛАЧ, Г. СЛОНІМ, Г. СМАРГОНЬ, АГРАГАРАДОК СОЛЫ СМАРГОНСКАГА РАЁНА, Г. ШЧУЧЫН. Залатой саломкай зіхацяць раённыя падворкі традыцыйнай культуры на рэспубліканскіх, абласных, раённых святах і фестывалях: рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”; абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”; свята “Рамяство як вобраз жыцця”, “Перазвон талентаў” (Зэльвенскі раён); свята рамёстваў “Повязь часоў” (Іўеўскі раён); свята “Па сцежках спадчыны”(Мастоўскі раён); свята “Адэльскі фэст” (Гродзенскі раён). У абласныя і раённыя выстаўкі народнага мастацтва, у пастаянна дзейнічаючыя экспазіцыі па саломапляценні абавязкова ўваходзяць лепшыя вырабы сучасных майстроў. У этнаграфічных калекцыях раённых музеяў і музейных пакояў сабрана шмат узораў утылітарных саламяных вырабаў, выкананых у старажытнай тэхніцы саломапляцення – спіральнай (“жгутовае”, “кругавое”, “вузялковае”).