Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.02.2023

Беларускі дудар

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Беларускі Дудар”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага песняра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы старэйшага школьнага ўзросту – навучэнцы 9 “Б” класа гімназіі №1 г. Іўе. Падлеткам было прапанавана акунуцца ў вір падзей XIX стагоддзя, пазнаёміцца з радаводным дрэвам пісьменніка, яго асветніцкімі і грамадска-палітычнымі поглядамі. Прысутным былі паказаны ўрыўкі з вадэвіля “Ідылія” і фарс-вадэвіля “Пінская шляхта”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што В. Дунін-Марцінкевіч адным з першых пачаў пісаць творы на беларускай мове, быў добра знаёмы з беларускай народнай творчасцю і шырока выкарыстоўваў фальклорныя здабыткі. Каля кніжнай паліцы “Рамантык з Люцынкі” школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі В.Дуніна-Марцінкевіча.