Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.09.2022

Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь

23 верасня супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” і раённага конкурсу на лепшае краязнаўчае мерапрыемства “Аб мінулым – для будучыні” правяла гульню-падарожжа “Сцяжынкамі малой радзімы”. Асноўным колерам для “малявання” роднага краю быў абраны зялёны.  Падчас мерапрыемства бібліятэкар гутарыла з дзецьмі пра малую радзіму, пра яе гісторыю і мясцовыя архітэктурныя помнікі, пра неафіцыйныя сімвалы нашай краіны (бульба, валошкі, зубры і інш.). З вялікім задавальненнем і цікавасцю юныя падарожнікі выконвалі заданні  конкурсаў: “Зялёная аптэка”, “Свет жывёлаў”, “Свет раслінаў”, разгадвалі філворды, рэбусы, загадкі, прымалі ўдзел у гульнях “Бульбачка” і “Складзі слова”.  На працягу падарожжа ўсе ўдзельнікі не толькі паказалі добрыя веды аб сваёй малой радзіме, аб нашым цудоўным Іўеўскім крае, аб яго раслінным і жывёльным свеце, але і даведаліся шмат цікавага, атрымалі мора пазітыўных эмоцый.