Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.09.2021

Асветнікі зямлі беларускай

Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” прайшла гадзіна ведаў “Асветнікі зямлі беларускай”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Геранёнскай сярэдняй школы.  У пачатку мерапрыемства бібліятэкар рассказала прысутным пра гісторыю свята, якое  адзначаецца ў першую нядзелю верасня і праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, пазнаёміла з матэрыяламі выставы “Свята пісьменнасці, свята друку”. У бягучым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў г. Капыль Мінскай вобласці. Падчас гадзіны ведаў удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю ўзнікнення кніг, пра станаўленне і развіццё кнігадрукавання, пра асоб, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускага пісьменства. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролікі пра асветнікаў беларускага народа Францыска Скарыну і Еўфрасінню Полацкую.