Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.07.2020

Александрыя сабрала сяброў на рэспубліканскае свята

11-12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбылося рэспубліканскае свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»).  На беразе Дняпра зноў разгарнуліся канцэртныя пляцоўкі і гандлёвыя рады. Сюды прыязджаюць беларусы з розных куткоў сваёй радзімы, звычайна шмат замежных гасцей. Ужо каторы год запар ў свяце ўдзельнічаюць іўеўчане.   Сёлета на свяце працавала выстаўка-продаж вырабаў народных промыслаў і сувеніраў майстроў народнай творчасці Іўеўшчыны. Адбыліся творчыя майстар-класы народных майстроў Ірыны Смірновай і Юзэфы Старасцінай.