Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.02.2021

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэтае свята заўсёды з'яўлялася сімвалам самаадданасці, годнасці, мужнасці і гонару.  З пакалення ў пакаленне перадаюцца святыя для кожнага мужчыны паняцці – гонар, вернасць ваеннай прысязе, любоў да роднай зямлі, і няма для сапраўднага мужчыны справы больш высакароднай і справядлівай, чым абарона сваёй сям’і і Айчыны. У памяці сённяшніх і будучых нашчадкаў назаўсёды захаваюцца подзвігі нашых паважаных ветэранаў, іх бязмежная адданасць і любоў да роднай зямлі, воінаў, якія мужна і самаахвярна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Выказваем шчырую ўдзячнасць і павагу ўсім тым, хто прысвяціў жыццё важнай справе служэння Радзіме, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй. Шчыра жадаем дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць ідэалы дабра і справядлівасці, быць надзейнай апорай для ўсіх, хто побач, берагчы родных і блізкіх, іх любоў! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Міру і дабра нашаму агульнаму дому – цудоўнай Беларусі. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў