Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.02.2021

11 працоўных калектываў Іўеўшчыны паўдзельнічалі ў адзіным дыктанце "Ганаруся Бацькаўшчынай", які прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы

 “Каб не забыць, што ты – часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай”, 19 лютага 2020 года рэалізаваны праект на прыз БРСМ да Міжнароднага дня роднай мовы - адзіны дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай». Ініцыятыву падтрымалі 11 працоўных калектываў, прадпрыемстваў і ўстаноў Іўеўскага раёна.  Загадчык Іўеўскага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Васільеўна Бакуновіч вельмі цікава распачала мерапрыемства, яна забяспечыла пазітыўны настрой удзельнікам праекта.  Гучалі вершы беларускіх паэтаў на тэму “Гэта ўсё мая Радзіма”. Кожны, хто пісаў дыктоўку, быццам ахвяраваў дзеля Радзімы нешта сваё, патаемнае. Усё, што мы ахвяруем, - хоць бы ўсяго толькі добрае слова, суцяшэнне, усмешку ці падбадзёрванне,- калі толькі ахвяруем ад сэрца, шчыра, з любоўю,- гэта заўсёды вялікая ахвяра. Заўсёды вялікая!  А тэкст цудоўны, бяздонны! У ім глыбіня, прыгажосць і пяшчота.  Пакуль чалавек не навучыцца паважаць сваю Радзіму, размаўляць з прыродай («квяцістым лугам, блакітным льняным палеткам, пошумам дуброў”), ён ніколі не даведаецца пра сваю сапраўдную ролю на Зямлі.  Нам вельмі балюча, што некаторыя прапануюць маладым людзям будаваць будучыню без каранёў, але менавіта ў каранях сіла, якая дазваляе расці, квітнець і прыносіць плён. “Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку”. (Д.Ровенскіх).  Пасля самаправеркі і выстаўлення адзнакі першы сакратар Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Арына Барадынкіна ўручыла прызы пераможцам: штотыднёвікі і ручкі.  Т.В. Бакуновіч нагадала пра юбілейные даты такіх беларускіх пісьменнікаў, як І. Шамякін, І.Мележ, К. Крапіва. Яе словы напрыканцы мерапрыемства, што “у кожнага свая дарога і свой шлях, свой занятак і мара,але адзіная навек любоў да зямлі, краю, роднай мовы”, нікога не пакінулі абыякавым.  Кіраўнік справамі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Станіславаўна Халява:  - Мне вельмі прыемна, што ёсць такая традыцыя, як адзіны дыктант. У мінулым годзе ўдзельнікаў было так шмат, што ў зале не было свабодных месцаў. У гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй людзей менш, але радуе, што яны выказалі жаданне прыняць удзел у праекце. У ходзе дыктанта было шмат хвалюючых, эмацыйных момантаў. Думаю, што такія мерапрыемствы маюць велізарны выхаваўчы патэнцыял. Яны дазваляюць акунуцца ў атмасферу беларускай культуры. Цікавай задумкай было прымацаванае да лісточку з тэкстам сэрцайка. Калі Таццяна Васільеўна Бакуновіч прапанавала напісаць на ім слова, якое асацыюецца з малой радзімай, я напісала "вёска", таму што з ёй у мяне звязаны самыя лепшыя ўспаміны. Памятаеце, як спявае гурт "Дразды": “Вёска, вёска, вёска. У полі жыта нібы прычоска. Плывуць камбайны па хвалям, быццам караблі. Вёска, вёска, вёска. У небе зорачкі ззяюць, як блёсткі…».  Прыгожыя словы, прыгожыя людзі, прыгожае мерапрыемства! Любіце беларускую мову! Любіце свой народ, сваю радзіму! Шануйце свае карані! І. Халява  Фота С. Зянкевіча. IК