Главная /
Общество /
Увековечение памяти защитников Отечества и жертв войн /
Подвиг народа /
Батарэя капітана Выпрыцкага
Батарэя капітана Выпрыцкага
Нарадзіўся Сцяпан Данілавіч у 1917 годзе ў сяле Нарпаўка Разінскага раёна сяміпалацінскай вобласці. У 1937 годзе яго прызываюць на службу ў Чырвоную армію. З першых дзён ВАВ хлопец пападае на фронт.
…1943 год. Полымя вайны палыхала на смаленскай зямлі. Тут, на смаленскай зямлі, за праяўлены гераізм капітан С.Выпрыцкі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі.
У ліпені 1944 г. артылерыйская батарэя капітана Выпрыцкага граміла ворага ўздоўж шашы Масква-Мінск на аршанскім напрамку. У наступальнай аперацыі па прарыве варожай абароны ў раёне вёскі Кірэева Дубровінскага раёна Сцяпан Данілавіч агнём сваёй батарэі разбурыў каля 100 метраў нямецкай траншэі, знішчыў чатыры артылерыйскія і дзве мінамётныя батарэі праціўніка.
А вось яшчэ адзін запіс з узнагароднага ліста: “26 чэрвеня 1944 г. у раёне в.Салоўе Аршанскага раёна капітан С.Выпрыцкі выявіў, а пасля знішчыў артылерыйскім агнём тры нямецкія гарматы, якія вялі знішчальны агонь па нашых танках, пяхоце і перашкаджалі іх перамяшчэнню ўперад.”
8 ліпеня 1944 г., выконваючы загад камандавання, Сцяпан Выпрыцкі ўзначаліў перадавую разведку артылерыйскай брыгады ў паўночна-усходнім напрамку ад Іўя. Ён паспяхова справіўся з заданнем: сабраў важныя звесткі аб намерах праціўніка ў гэтым раёне для штаба артылерыйскай брыгады. Аднак недалёка ад в.Геранёны завязалася перастрэлка з немцамі. У ход пайшлі гранаты і аўтаматы. У гэтым баі варожая куля абарвала жыццё маладога афіцэра Выпрыцкага.
Загадам ад 25 ліпеня 1944 года камандуючы артылерыйскай брыгадай узнагародзіў капітана Выпрыцкага Сцяпана Данілавіча ордэнам Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).
Б.Шалуха