Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Объявления / Актуально
29.05.2026

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх!

Запрашаем усіх жыхароў і гасцей на незабыўны, яркі і вельмі душэўны фэст, які разгорнецца ў самым маляўнічым кутку нашага краю! Гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўскага краю і выдатна адпачыць усёй сям'ёй!  Калі: 13 чэрвеня 2026 года  Час: 17:00  Дзе: аг. Жамыслаўль, старадаўні парк каля палаца Умястоўскіх  Што чакае вас у праграме? Урачыстае адкрыццё і тэатралізаванае шэсце: сустракаем знатных асоб, уладароў Жамыслаўскіх зямель – графа Уладзіслава і Яніну Умястоўскіх! А таксама знакамітых гістарычных гасцей: княгіню Еву (жонку Гедыміна), Барбару Радзівіл, князя Трабуса, Юрату, пан Вольскі і яго жонка. Гімн краю: разам станцуем пад чароўныя гукі «Жамыслаўльскага вальса»! Добрая справа: прымем удзел у знакавай акцыі «Кветкі жыцця», прысвечаная Году беларускай жанчыны! ВАС ЧАКАЮЦЬ Запальныя і душэўныя песні ад творчых калектываў Іўеўскага раёна! Стыльнае і каларытнае дэфіле ў народных касцюмах! Чароўнае неонавае шоу крылаў: казачнае дэфіле і танец святла! Кавер-гурт “DRАНИКИ” з г. Мінска! Вакальны ансамбль “Петревичский батальон” з Навагрудскага раёна! Музычна-танцавальная праграма «Мелодыі старадаўняга парку» - танцуюць усе! Завершыцца фэст феерычным, яркім вогненным шоў! Бярыце з сабой добры настрой, сяброў і блізкіх!  Падарыце сабе вечар, напоўнены прыгажосцю гісторыі, песнямі і сапраўднай беларускай гасціннасцю! Да сустрэчы ў Жамыслаўлі!