Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Объявления / Актуально
23.06.2026

Самае містычнае і яскравае свята лета - «Купальскі карагод»!

Запрашаем усіх акунуцца ў сапраўдную магію Купалля, успомніць нашы традыцыі і проста выдатна правесці час! Калі: 4 ліпеня 2026 года Час: 20:00 Дзе: вёска Мікалаева (Лелюкінскі сельсавет) Што вас чакае ў праграме? Займальнае тэатралізаванае прадстаўленне; Канцэртна-гульнёвая праграма ад калектываў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; Традыцыйныя купальскія забавы і таямнічыя варожбы; Фестываль фарбаў «БелХоли» (г. Віцебск) - дададзім яркіх колераў у гэты вечар! Незабыўнае пенна-лазернае шоу ад нашых гасцей з горада Масты; Захапляльнае фаер-шоу і магічнае неонавае шоу, якія зробяць гэтую ноч па-сапраўднаму гарачай і светлай! А таксама на свяце будуць працаваць: Выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў і лекавых раслін; Бязпройгрышная латарэя (ніхто не сыдзе без падарунка!); Вясёлыя атракцыёны; Гандлёвыя палаткі з попкорнам і салодкай ватай; Запальная танцавальная пляцоўка. Спяшайцеся наталіцца магіяй свята, адпачыць душой і, вядома ж, адшукаць сваю папараць-кветку! Чакаем кожнага!