Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Объявления / Актуально
25.06.2025

Купальскі карагод

6 ліпеня 2025 года ў 20:00 гадзін філіял аг. Лелюкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» запрашае  ўсіх жыхароў і гасцей на свята «Купальскі карагод», якое адбудзецца ў в. Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).                  У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», купальскія варожбы, забавы і купальская дыскатэка.        Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку «Купаву», прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць купальскія песні. Кульмінацыяй свята стане пошук папараць-кветкі, сімвала шчасця.         Адпачнём разам!