Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Объявления / Актуально
16.06.2026

Касі каса, пакуль раса! "Ліпнішкаўскія сенакосы" клічуць сяброў!

Адчуваеце пах свежаскошанай травы і духмянага лета?  Запрашаем усіх на каларытнае свята "Ліпнішкаўскія сенакосы", дзе разгорнецца сапраўдны чэмпіянат па ручным сенакашэнні! Калі: 20 чэрвеня 2026 года а 15:00 Дзе: аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён), парк РАПТ  Што ў праграме? "Візітная картка" - прэзентацыя каманд і самае арыгінальнае афармленне касы. "Дэфіле пакосніцы" - паказ чароўных традыцыйных касцюмаў з арнаментамі-абярэгамі. "Касі каса, пакуль раса" - гарачае спаборніцтва на хуткасць і якасць сярод мужчын і жанчын. "Абед на траве" - пачастунак традыцыйнай сенакоснай кухняй і халодным квасам. Выставы - унікальныя самаробныя лялькі-абярэгі і фігуры з сена! Майстар-клас ад носьбіта нематэрыяльна-культурнай спадчыны "Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і іншыя) - традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці" Алены Нехведовіч! Жадаеце прыняць удзел? Збірайце каманду ад свайго сельвыканкама ці прадпрыемства (1 касец + група падтрымкі), бярыце сваю касу і змагайцеся за каштоўныя прызы і тытул "Касец - 2026"!  Заяўкі прымаюцца да 15.06.2026 уключна. Адрас: г. Іўе, вул. 1 Мая, д. 2 (ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу"). Тэлефон для даведак: 801595 68004. Прыязджайце ўдзельнічаць, балець за сваіх і адпачываць усёй сям'ёй