Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.07.2021

Зямля пад белымі крыламі

25.07.2021 г. у аг.Трабы прайшло рэгіянальнае свята “Зямля пад белымі крыламі”.        Пачалося свята тэатралізаваным прадстаўленнем з князем Трабусам і яго світай.         Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Мечыславаўна Марусава падзякавала людзей рэгіёну за добрасумленную працу. А затым традыцыйна ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі  арганізацый і ўстаноў, тыя, хто не толькі добра працуе, але і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аграгарадка.   Успомнілі  самых  пажылых жыхароў, і самых маленькіх, якія  нарадзіліся ў гэтым годзе.       Цудоўны, святочны настрой гледачам падарылі канцэртныя выступленні вакальнага ансамбля “Бяседа”аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1.        На працягу свята працавалі атракцыёны, а таксама ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у майстар-класе  побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” і спартыўных спаборніцтвах.