Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.04.2021

Выстава-вітрына “Гліняны цуд”

Сеў за кола ганчар, З гліны выкруціў шар, Горла, вушка прырабіў. Усё ў печы абпаліў. I глядзіце: ужо гатовы Гліняны збаночак новы. Г. Багданава Адным з найбольш старажытных традыцыйных рамёстваў Беларусі з’яўляецца ганчарства. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ганчарныя вырабы адлюстроўваюць гiсторыю народа, яго дух і творчыя памкненнi. У бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I адбылося адкрыццё выставы-вітрыны “Гліняны цуд” у рамках праекта “Бібліятэчныя вокны”. На выставе прадстаўлены розныя віды глінянага посуду XX стагоддзя: збаны, глякі, гаршкі, гліняныя чайныя сервізы і кнігі пра ганчарнае мастацтва.