14.12.2022
Выніковае мерапрыемства праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!”
Вось і завяршылася наша ўнікальнае падарожжа па радзіме з дапамогай рознакаляровых фарбаў у межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!”.
8 снежня вучні 6 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы і супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у творчай майстэрне “Ганаруся табой, Беларусь!”, якая была прысвечана ўсім колерам праекта. Было вельмі цікава і пазнавальна: Беларусачка, Маляваныч (хлопчык Жэня) і ўсе ўдзельнікі праекта “малявалі” Беларусь разам.
Вынікі праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!” падвяла дырэктар ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Святлана Абрыеўна Мірончык. Яна адрасавала ўсім шасцікласнікам словы падзякі за актыўны ўдзел у праекце і ўручыла ім граматы і падарункі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Беларусь у маім сэрцы”.
Больш па спасылцы:
https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/20357-vv-ivevskoj-ssh-proshlo-finalnoe-meropriyatie-proekta-rajonnoj-biblioteki-my-risuem-belarus.html