05.03.2020
Выдатныя працаўніцы, грамадскія дзеячы і ўзорныя маці. Урачысты прыём з нагоды Дня жанчын правёў старшыня райвыканкама
Урачысты прыём з нагоды Дня жанчын, які стаў добрай раённай традыцыяй, напярэдадні 8 Сакавіка правёў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак. На яго былі запрошаны жанчыны, якія маюць пэўныя заслугі ў розных галінах народнай гаспадаркі, грамадскай дзейнасці, з’яўляюцца ўзорнымі маці. А ў большасці выпадкаў паспяхова спалучаюць гэтыя ролі.
Цёплыя шчырыя віншаванні з нагоды жаноцкага дня гучалі ад кіраўніка мясцовай улады ў адрас Веранікі Вікенцьеўны Паўлючковай, загадчыцы дзіцячым аддзяленнем Іўеўскай ЦРБ, Людмілы Іванаўны Жыжыч, кіраўніка спраў Бакштаўскага сельвыканкама, Валянціны Іванаўны Гурскай, начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпрамбанк”, Марыны Тадэўшаўны Мікулка, галоўнага бухгалтара Іўеўскага ДСПЛ, Таісіі Іванаўны Грыкень, загадчыцы Іўеўскай дзіцячай бібліятэкай, Алены Уладзіміраўны Варнашовай, дырэктара Суботніцкай СШ, Святланы Леанідаўны Казар, брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Жамыслаўль”, Ліліі Станіславаўны Пільжыс, галоўнага ветэрынарнага ўрача КСУП “Баўма”, Маргарыты Уладзіміраўны Стэфаноўскай, галоўнага эканаміста КСУП “Трабы”, Жанны Юр’еўны Панкратавай, намесніка дырэктара ТЦСАН Іўеўскага раёна.
Вясновыя кветкі, усмешкі, падарункі і песні ўдала дапоўнілі свята, напоўнілі яго адпаведным зместам і пакінулі ў сэрцы прадстаўніц слабога пола добрыя ўраджанні, магчыма, на ўсё жыццё!
І. БУТУРЛЯ
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота)
IК