14.09.2022
Вандроўка на гістарычнай машыне часу “Пісьменства ў Беларусі”
Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла вандроўку “Пісьменства ў Беларусі” на гістарычнай машыне часу для вучняў 7 класа мясцовай школы. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” і прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і друку.
Падарожжа ў мінулае нашай краіны пачалося з дыялогу паміж бібліятэкарам і дзецьмі пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства.
Цікава і актыўна прайшла віктарына на веданне беларускіх асветнікаў і творцаў, якія аб’ядноўвалі народ магутнай сілай слова. За кожны правільны адказ даваліся пазлы, з якіх потым дзеці сабралі карту Беларусі з гарадамі-сталіцамі Дня беларускага пісьменства і друку. Гэтыя гарады з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята і паглядзелі два відэароліка.
На працягу вандроўкі гучалі вершы беларускіх паэтаў: Л. Сільновай, М. Багдановіча, Я. Купалы, Г. Бураўкіна ў выкананні вучняў, былі праведзены агляды кніжных выстаў “Беларускія асветнікі-першадрукары” і “Пісьменнікі-землякі”.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар спытала ў дзяцей, ці годны наш г. Іўе прыняць Дзень беларускага пісьменства і друку. Адказаў было вельмі шмат, а каб абгрунтаваць, што годны, настаўніца прапанавала цікавую гістарычную інфармацыю аб нашым краі.