24.01.2020
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцей да 80-годдзя ўтварэння Іўеўшчыны
Пасяджанне аргкамітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцей да 80-годдзя ўтварэння Іўеўскага раёна адбылося ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка страшыні райвыканкама Лідзіі Вайцехаўны Носуль. Падкрэслівалася, што рыхтуецца масштабнае мерапрымства з удзелам вялікага кола прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі.
Крыху прыадчынім заслону урачыстасці. Акрамя таго, што ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе ўрачысты сход і святочная праграма з нагоды юбілею раёна, у файе ўстановы будзе працаваць вялікая выстава дасягненняў розных галін сацыяльнай і прамысловай сфераў. З гісторыяй Іўеўшчыны можна будзе пазнаёміцца праз фотавыставу. Яшчэ шмат чаго цікавага і неардынарнага чакае гасцей святочнай імпрэзы. Няхай гэта застанецца пакуль маленькай тайнай.
IК