Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.01.2024

У Іўі адбыўся дваццаць першы фестываль калядных спеваў "Gloria in excelsis Deo"

У дваццаць першы раз парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў. Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да сталага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя песні, чытаюць вершы, танчаць і ставяць калядныя сцэнкі.  За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з іўеўшчыны, але з іншых парафій Беларусі і замежжа. У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і мясцовай ўлады, з якімі ў цеснай супольнай працы штогод нараджаецца прыгожы фестываль.  Традыцыйна распачаўся фестывальны дзень святой імшой, і прадоўжыўся святочнай сустрэчай у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. "Слава ў вышніх Богу" - гэта гімн і сэнс сямейнага свята. І не толькі каталіцкага: тут з радаснай усмешкай сустракаюць кожнага, чыё сэрца адчынена Богу і творчасці.  Фестываль такі дарослы, што некаторыя з удзельнікаў сёння - дзеці самых першых канкурсантаў. Гэта ўражвае і дае надзею на доўгае жыццё духоўнага свята.  Падзяліліся сваім талентам не толькі католікі з парафій Іўеўскага раёна. На дваццаць першы фестываль завіталі таксама госці з Мінска і Шчучына. Рыта Рэй.  Фота Станіслава Зянкевіча і Рамана Ярмоша. Больше фото