Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.10.2022

Цяпло матчынай душы

Штогод 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці Гэтаму цёпламу і сардэчнаму святу было прысвечана пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” – гадзіна шчырай размовы “Цяпло матчынай душы”, якая адбылася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы. Падчас сустрэчы гучалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў і песні ў гонар самага дарагога чалавека на свеце. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прынёс фотаздымкі сваёй мамы і расказаў прысутным пра яе, а таксама кожны запаліў свечку ў гонар матулі. Усё мерапрыемства было пранікнута цеплынёй, дабрынёй і пяшчотай! Па тэме пасяджэння была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чьё имя – Мать”.