Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.06.2024

Традыцыйная культура Іўеўшчыны: стан і перспектывы

Раённы семінар на тэму “Традыцыйная культура Іўеўшчыны: стан і перспектывы” для клубных работнікаў праведзены аддзелам метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” 05.06.2024 г.  У час работы семiнара ішла размова пра традыцыйныя святы, абрады і звычаі Іўеўскага раёна, якія адраджаюць і развіваюць работнікі культуры. Творчымі калектывамі аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і аг.Ліпнішкі праведзена работа па зберажэнню і развіццю каляднага абрада “Тры каралі”, які бытуе на Іўеўшчыне. Майстрамi аддзела рамёстваў і традыцынай культуры г.Іўе праведзены майстар-класы па саломапляценні, выцiнaнцы i ткацтву паясоў.  Затым удзельнiкi семiнара пабывалі ў сектары культурна-масавай i асветнiцкай работы аг. Дайлiды, дзе пазнаёмiлicя з мясцовым звычаем “Запаскі”  і работай музейнай экспазiцыi па саломапляценню  “Саламяная казка”.   Добрай падзеяй бягучага года стала рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 15.05.2024 г. № 04-01-02/4  аб уключэнні элемента “Традыцыі свята “Тры каралі” ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.