Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.04.2021

Свята народнай творчасці “Повязь часоў”

Паважаныя сябры, запрашаем вас 18 красавіка 2021 года у аграгарадок Дайліды на свята “Повязь часоў”, якое адбудзецца у 12.00 гадзін на пляцоўцы ля установы культуры. На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных  народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душой народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам. У праграме: - дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні; - канцэртныя выступленні: ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;  - творчага калектыва аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі; - сюжэтна-гульнёвая праграма “Вясновыя забавы”, сектара  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.   Падчас свята,  адбудзецца прэзентацыя новага  сувеніра -  сімвала  Геранёнскай гасцінннасці.    На працягу свята народнай творчасці  працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка” ; майстар - клас па танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”, а таксама папкорн  і анімацыйная пляцоўка  з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.