Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.04.2023

Свята народнага мастацтва

Усё мае свой працяг жыцця, нітка – ў туга навітым клубку, песня – ў водгаласу рэха, сонца – ва ўсмешцы дзіцяці.  Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва.  Запрашаем 23 красавіка 2023 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў” , якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у аг.Дайліды  на пляцоўцы каля клубнай установы. У праграме: урачыстае адкрыццё свята, танцавальна-музычная кампазіцыя “Куточак Беларусі”, канцэртныя праграмы  фальклорнага ансамбля “Вечарніца” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш”  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі, ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; майстар-класы народных танцаў: “Кракавяк”, “Полька беларуская”, “Лысы”, “Вальс”; этнапрагарама па музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў саломапляценне, ткацтва, лазапляценне, вышыўка; выстаўкі народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя. Будзем рады бачыць вас у нас!