Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2025

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “Каса любіць брусок і сала кусок”, – кажа беларуская народная прыказка.  У Год добраўпарадкавання, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 14 чэрвеня 2025 года ў 15:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”. У праграме: -раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец – 2025”;  -дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -канцэрт народнага ансамбля музыкі і песні “Чабарок”  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -канцэрт народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п. Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”.         Падорыць гледачам яркія ўражанні і добры настрой “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” ДУ “Бярозаўскі гарадкі дом культуры”.          Праграму свята завершыць агульны карагод удзельнікаў і гасцей “Танцы і песні на лузе”.          На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”, падворак “Сялянскія  прысмакі”, майстар-клас  па вырабу лялькі “Пакосніца”, гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.         Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” – элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.                                                                                                          Аргкамітэт