Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.12.2022

Свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае”

10 снежня 2022 года  на базе дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” адбылося абласное свята “Несцерка запрашае” аматарскіх тэатральных калектываў.        У свяце прыняў удзел дзіцячы лялечны калектыў “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (мастацкі кіраўнік – Уладзіслава Грынюк). Калектыў паказаў лялечны спектакль па матывам рускай народнай казкі “Колобок”.         На свяце былі ўзнагароджаныя лепшыя калектывы  абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за ўдалы лялечны спектакль і творчы пошук  а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны лялечны калектыў  “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.        Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшы дзіцячы тэатральны калектыў клубнай установы аграгарадка”  і каштоўным падарункам узнагароджаны   дзіцячы тэатральны калектыў  “Теремок” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі (мастацкі кіраўнік – Марыя Скрыпская).          Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за гумар і артыстызм а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны тэатральны калектыў “Фартуна”  аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі (мастацкі кіраўнік – Ірына Анішчанка).                Віншуем з узнагародамі!