Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.01.2020

Сустрэча з краязнаўцам І.М. Буйко “Мой край задуменны і пяшчотны”

З пачатку 2020 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі пачала дзейнічаць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”, прысвечаная Году малой радзімы.  13 студзеня ў межах акцыі ў бібліятэцы адбылася сустрэча старшакласнікаў Юрацішкаўскай сярэдняй школы з краязнаўцам Іванам Мечыслававічам Буйко. Мерапрыемства пад назвай “Мой край задуменны і пяшчотны” праходзіла з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Іўеўскага раёна і атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным. Пачалася сустрэча са знаёмства з краязнаўцам, калекцыянерам і  этнографам І.М. Буйко.  У бібліятэцы была арганізавана выстава-экспазіцыя дакументаў “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” з асабістага музея краязнаўцы. У сваім выступленні Іван Мечыслававіч расказаў прысутным пра мінулае Юрацішак, як кранула нашы землі Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны, пра гісторыю ўтварэння Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Змястоўны аповяд быў пра Іўеўскі лясгас, з якога і пачалася працоўная дзейнасць І.М. Буйко.Дзеці з цікавасцю слухалі краязнаўцу і знаёміліся з экспанатамі выставы.Выстава-экспазіцыя “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” будзе дзейнічаць да пачатку лютага.   Запрашаем усіх жадаючых наведаць яе.