Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2021

Сімвалы жыцця

14 верасня 2021 года ў рамках Года народнага адзінства ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Сімвалы жыцця”. Сярод арганізатараў праекта - аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.  Мэта выставачнага праекта – захаванне ведаў аб нацыянальных традыцыях, папулярызацыя культурнага багацця, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.  На працягу шасці месяцаў на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праекта “Сімвалы жыцця” будуць дэманстравацца вырабы з саломы, майстра па саломапляценню, члена рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці, загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Смірновай Ірыны Рэгінальдаўны.