22.01.2025
Шчыры сябар дзяцей Анатоль Зэкаў
20 студзеня вядомаму беларускаму паэту і празаіку, публіцысту і сатырыку Анатолю Зэкаву споўнілася 70 гадоў.
З нагоды гэтай падзеі ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшла літаратурная хвілінка “Шчыры сябар дзяцей”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, з асноўнымі тэмамі яго творчасці, з некаторымі вершамі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Цудоўныя кнігі Анатоля Зэкава”.
Анатоль Мікалаевіч – аўтар каля трох дзясяткаў зборнікаў паэзіі, прозы, сатыры і гумару, кніг для дзяцей. Ен добра ведае псіхалогію сваіх юных герояў, і таму вершы, напісаныя займальна і з гумарам, добра ўспрымаюцца дзіцячай аўдыторыяй. Некаторыя творы пісьменніка перакладзены на рускую, таджыкскую, чувашскую мовы, уключаны ў школьныя падручнікі, пакладзены на музыку – іх спяваюць многія беларускія выканаўцы.