Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.05.2023

Сэрца, аддадзенае дзецям”: да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра

Янка Маўр – класік беларускай дзіцячай літаратуры, любімы аўтар многіх пакаленняў юных чытачоў, пісьменнік-наватар, які асвоіў невядомыя раней беларускай дзіцячай літаратуры жанры: прыгодніцкія, навукова-фантастычныя аповесць, раман, мастацкі нарыс. Яго творчасць значна ўзбагаціла тэматыку дзіцячых кніг, дала магчымасць чытачам Беларусі шырэй зірнуць на жыццё, лепш пазнаць родны край, пазнаёміцца з далёкімі краінамі. Янка Маўр актыўна садзейнічаў папулярызацыі беларускай дзіцячай літаратуры, умацаванню ўзаемасувязей з іншымі літаратурамі свету, ажыццяўляў пераклады на беларускую мову твораў А. Чэхава, Дз. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, М. Твена, Р. Кіплінга і іншых расійскіх і замежных пісьменнікаў. Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны была аформлена кніжная выстава “Сэрца, аддадзенае дзецям”, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка, і праведзены бібліяграфічны агляд прадстаўленых выданняў.