Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.06.2026

Раённы культурны праект “жанчына – творца культуры іўеўшчыны”

ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” аб’яўляе пра запуск раённага культурнага фотачэленджа “Жанчына – творца культуры Іўеўшчыны”, примеркаванага да Года беларускай жанчыны. Мэта фотачэленджа – аб’яднаць прафесіяналаў сферы культуры і таленавітых жанчын Іўеўскага краю.  Клубныя работнікі дапамогуць жанчынам любога ўзросту і прафесіі зрабіць першыя крокі ў творчасці: паспрабаваць сябе ў народных рамёствах, спевах, тэатральным майстэрстве, выяўленчым мастацтве ці клубах па інтарэсах.  Стварыць яркае, эстэтычнае фота ў працэсе сумеснай творчасці на фоне культурнай прасторы. Размясціць фотаздымак у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хэштэгамі праекта:  #ЖанчынаТворцаІўеўшчыны #КультураІўе #ГодБеларускайЖанчыны. Фотачэлендж пройдзе у перыяд з 15 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г. на базе аддзелаў і філіялаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг ачасу”. Скарбонка творчасці нашых жанчын-зямлячак - невычэрпная. Менавіта таму наш агульны абавязак - памятаваць, шанаваць і праслаўляць тых жанчын, якія беражліва захоўвалі і працягваюць развіваць беларускую культуру і яе самабытныя традыцыі.