Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.03.2025

Раённы агляд фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу

У раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы» прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і выканаўцы аддзелаў і філіялаў дзяржаўнай установы культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Лаздуны1, Суботнікі, Геранёны, Трабы, Лелюкі, Дайліды, Морына, аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.  Па рашэнню журы пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:   У намінацыі “Дзіцячы фальклорны калектыў” – фальклорны ансамбль “Жавароначкі” філіяла аг. Лаздуны 1.   У намінацыі “Дарослы фальклорны калектыў” –   фальклорная група філіяла аг. Дайліды У намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль” –  ансамбль народнай  музыкі “Вечарынка” філіяла аг. Геранёны У намінацыі  “Народны абрад”  -  фальклорны ансамбль “Крынічка” філіяла в. Бакшты.    Сярод індывідуальных выканаўцаў (сольныя спевы, дуэты) -  Вольга Аўдзевіч і Вераніка Мармыш (адзел па арганізацыіі вольнага часу гарадскога насельніцтва У намінацыі “Лепшы твор вуснай народнай творчасці” -  Сяргей Бабкоў (дзіцячы фальклорны калектыў аддзела па арганізацыі  вольнага часу гарадскога насельніцтва).   Лепшай выставачнай калекцыяй народнага мастацтва прызнана калекцыя  аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.