22.04.2024
Повязь часоў
21 красавіка 2024 года творчым калектывам сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды праведзена брэндавае мерапрыемства - свята народнага мастацтва “Повязь часоў”.
У праграме свята адбылося дэфіле з саламянымі капелюшамі “Уся справа ў капелюшы”; канцэртныя выступленні салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1; гульнёвая праграма “Вясковая ідылія” сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды; майстар-клас па народнаму танцу “Кракавяк”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя; працавала фотазона, фотавыстаўка “З гісторыі свята” і музейная экспазіцыя “Саламяная казка”.