Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.02.2022

Пазнавальны калейдаскоп “Падарожжа з Несцеркам у краіну роднай мовы”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. У краіну беларускай мовы адправіліся вучні 4 класа Іўеўскай сярэдняй школы падчас пазнавальнага калейдаскопа, які прайшоў 18 лютага ў раённай бібліятэцы. У імправізаваным падарожжы дзяцей суправаджаў Несцерка – вядомы персанаж шматлікіх беларускіх народных казак і аднайменнай п’есы В.Вольскага. Падчас вандроўкі па краіне роднай мовы дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Усё пачынаецца з роднага слова”, з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе скорагаворак, чыталі вершы і казкі на беларускай мове, а таксама пашырылі сваё веданне прыказак і прымавак. Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і захапляльным. Кожны вучань зразумеў, што неабходна любіць і шанаваць родную мову.