Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.02.2024

Па краіне роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта вельмі значнае свята для кожнай нацыі, кожнага народа, бо родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Гэтаму святу была прысвечана гульня-падарожжа “Па краіне роднай мовы”, якую правяла супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі для навучэнцаў малодшых класаў мясцовай школы. Падчас падарожжа дзеці наведалі розныя прыпынкі, дзе іх чакалі розныя заданні і гульні: “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Перакладчыкі”, “Шарады”, “Словазнаўцы” і іншыя. Удзельнікі  актыўна перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, паспяхова адгадвалi загадкi, тлумачылi значэнне слоў, злучалi часткi прыказак i прымавак, разгадвалi шарады. Мерапрыемства прайшло весела і насычана.