Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.12.2020

Оnline-семінар спецыялістаў дзіцячых бібліятэк

Чытанне ў развіцці дзяцей і падлеткаў заўсёды займае важную ролю. Але ў наша стагоддзе новых інфармацыйных тэхналогій роля кнігі змянілася. Дзеці аддаюць перавагу не кнізе, а тэлебачанню, камп’ютару і, як вынік, школьнікі не любяць, не жадаюць чытаць. Што ж робяць супрацоўнікі бібліятэкі для таго, каб забяспечыць, падтрымаць і стымуляваць чытанне маладога пакалення? “Крэатыўныя падыходы ў рабоце з дзіцячым чытачом” – пад такой назвай прайшоў абласны семінар, які быў арганізаваны супрацоўнікамі абласной бібліятэкі ў фармаце online-сустрэчы.  Спецыялісты дзіцячых бібліятэк (сектараў, аддзелаў) пазнаёміліся з параўнальным аналізам дзейнасці бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці, з крэатыўнымі падыходамі ў рабоце з падрастаючым пакаленнем, з бібліятэчнымі праектамі па патрыятычнаму выхаванню моладзі пазнаёмілі бібліятэкараў калегі з Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.  Як пашырыць прастору дзейнасці бібліятэк з offline ў online? Як цікава і крэатыўна прадставіць дзіцячую бібліятэку праз праектную дзейнасць? Загадчык сектара па абслугоўванні дзіцячага чытага Грыкень Т.І., падзялілася вопытам работы па рэалізацыі бібліятэчных праектаў. Выступіла з тэмай:“Праектная дзейнасць, як сродак папулярызацыі дзіцячага чытання”.