Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.08.2022

“Мова – крыніца чалавечага жыцця”:(да 105-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі)

У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена кніжная выстава “Мова – крыніца чалавечага жыцця”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (1917–1995). На выставе прадстаўлены зборнікі твораў беларускага пісьменніка, у якіх тонкі лірызм, пошукі сэнсу чалавечага жыцця спалучаюцца з вострымі грамадзянскімі матывамі. Творчасць Пімена Панчанкі – гэта важная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Яна вельмі разнастайная – паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст. Папулярнасць П. Панчанкі за межамі Беларусі відавочная. Пра гэта сведчаць шматлікія пераклады яго твораў на рускую, украінскую, балгарскую, сербскую і іншыя мовы. Са зборнікамі перакладаў таксама можна пазнаёміцца на выставе.