13.01.2021
Мора пазітыўных эмоцый! Дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак наведалі казачную сядзібу ў Залейках па запрашэнні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”
Штогадовая традыцыйная навагодняя акцыя “Белая Русь – дзецям” прайшла на Іўеўшчыне ў зімовай сядзібе Дзеда Зімніка, размешчанай у в.Зайлейкі Іўеўскага сельсавета.
Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Лідзія Вайцехаўна Носуль, дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх з’яўляюцца членамі аб’яднання, мелі магчымасць правесці суботні дзень разам з бацькамі ў чароўным лесе з казачнымі персанажамі, паглядзець цікавае прадстаўленне, павадзіць традыцыйныя карагоды ля навагодняй яліны, а таксама назапасіць добрыя эмоцыі перад пачаткам самай доўгай школьнай чвэрці.
Вядома, не абыйшлося без папулярных цяпер фота на памяць с казачнымі героямі і сэлфі з Дзядулем Марозам і Снягурачкай.
І. БУТУРЛЯ
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота)
ivyenews.by