Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.05.2020

Мітынг і акцыя “Сімвал гонару і слава” да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

Герб і сцяг лічацца найвышэйшымі сімваламі народа, іх шануюць так жа, як роднае слова, родны дом, родную культуру і звычаі. 10 мая на плошчы каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбыліся ўрачысты мітынг і акцыя “Сімвал гонару і слава”, прымеркаваныя да святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.  Пад гукі дзяржаўнага гімна ў неба ўзняўся дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць яго прадастаўлена:  Святлане Аляксандраўне Ракець - дырэктару Дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Каллектыў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта «Іўеўскі каларыт» узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка «За духоўнае адраджэнне».  За высокія дасягненні ў 2019 годзе калектыў установы занесены на раённую Дошку Гонару. Крысціне Мечыславаўне Трафімчык - дырэктару Дзяржаўнай ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна», старшыне Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын». Каллектыў установы за высокія дасягненні ў 2019 годзе занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару ў сферы сацыяльнага абслугоўвання краіны.  Алегу Іванавічу Халява - старэйшаму інспектару прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта. Па вынікам працы за 2019 год ён занесены на раённую Дошку гонару Іўеўскага раёна працоўных калектываў і перадавікоў працы.