Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.01.2023

Мерапрыемствы да свята Каляды

7-9 студзеня аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя народнаму святу Каляды. У в.Барава і аг.Лелюкі сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі праведзены абрад “Ішла Каляда, калядуючы”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны – культурна-дасугавая праграма “Калядныя сустрэчы”, у сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі – культурна-дасугавая праграма “Калядныя забавы”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны і сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі – фальк-мадэрн дыскатэка “Калядная”, у аг.Геранёны сектарам рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены абрад “Ой, калядачкі”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 – канцэртная праграма “Мы Вам жадаем міру і дабра”, у в.Барысаўка і в.Бакшты аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты праведзены абрад “Калядаванне”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі – канцэрт «Рождественская круговерть», ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты – тэатралізаванае прадстаўленне «Святло Раства». Супрацоўнікі аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і ўдзельнікі творчых калектываў дарылі жыхарам аграгарадкоў і вёсак калядныя песні, віншаванні са святам, цудоўны настрой. Гледачы сталі ўдзельнікамі цікавых конкурсаў і гульняў. Калядоўшчыкі жадалі шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам.