Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2022

“Масленіцу сустракаем – у бібліятэку заклікаем”

Масленіца – адно з самых старажытных і вясёлых народных святаў, якое сімвалізуе канец зімы і пачатак вясны. Сёлета гэта свята прыпадае на тыдзень з 28 лютага па 6 сакавіка.Нашы продкі лічылі Масленіцу прадвесніцай гаспадарчага багацця. Чым багацей яе адсвяткаваць, тым больш ураджайным будзе год.Увесь Масленічны тыдзень пакладзена есці бліны, прычым усе дні маюць асаблівае значэнне. У адзін дзень трэба частаваць заловак, у другі – адправіцца ў госці. Бліны – частка рытуалу, часцінка Сонца, якое заклікаюць на халодную зямлю. У чытальнай зале Іўеўскай раённай бібліятэкі падрыхтавана літаратурная масленіца “Масленіцу сустракаем – у бібліятэку заклікаем”, прысвечаная провадам зімы. Літаратура і часопісы, прадстаўленыя на выставе, дапамогуць даведацца ўсё пра Масленічны тыдзень і традыцыі народнага свята: чаму яно так называецца і адкуль да нас прыйшло, у якіх краінах адзначаецца, чаму спальваюць пудзіла Масленіцы. І, безумоўна, пра бліны, пра рэцэпты, якіх за стагоддзі прыдумана незлічонае мноства. Дарагія чытачы, мы жадаем, каб ваша жыццё было такім жа цёплым і салодкім, як духмяныя бліны! Спяшайцеся ў бібліятэку, завітайце ў чытальную залу і пазнаёмцеся з выдатным народным святам!