Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.10.2022

“Майстар дэтэктыўнага жанру”: Мікалай Чаргінец

17 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Мікалая Іванавіча Чаргінца. Званні і пасады Мікалая Іванавіча цяжка пералічыць. Ён служыў у органах унутраных спраў, дзе прайшоў шлях ад лейтэнанта міліцыі да генерал-лейтэнанта ўнутранай службы. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1977 г., членам Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля, а таксама некаторых саюзных і рэспубліканскіх. З лістапада 2005 года – старшыня праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. М. Чаргінец – аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх вострасюжэтныя дэтэктывы, некалькіх кінасцэнарыяў і спектакляў. Кнігі перакладзены больш чым на 15 моў свету. У межах выстачнага праекта Іўеўскай раённай бібліятэкі “Пісьменнік адзначае юбілей” ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавана кніжная выстава “Майстар дэтэктыўнага жанру” да 85-годдзя з дня нараджэння Мікалая Чаргінца.