Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.03.2021

“Майстар беларускай сатыры”: да 125-годдзя з дня нараджэння К.Крапівы

24 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мае гады – маё багацце”, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.   У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным цікавыя факты з жыцця і творчасці Кандрата Кандратавіча Атраховіча, які вядомы кожнаму беларусу пад псеўданімам Кандрат Крапіва. Кандрат Крапіва – майстар байкі і камедыі і ў той жа час – лірычны паэт. Яго талент непаўторны і рознабаковы. Бібліятэкар падкрэсліла, што творчасць К.Крапівы – гэта цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры.  На працягу пасяджэння ўзельнікі чыталі і абмяркоўвалі сатырычна-юмарыстычныя творы пісьменніка. Члены аматарскага аб’яднання з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Байкі Кандрата Крапівы” і чыталі байкі вельмі артыстычна і надзвычай выразна. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Майстар беларускай сатыры”.