Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.02.2025

Лялька – частка народнай культуры

Лялька – неад’емная частка народнай культуры. Яна заўседы існавала ў жыцці беларусаў: для малых детак выкарыстоўвалася ў якасці цацкі, для старэйшых людзей – у якасці абрадавага атрыбута, або  ў якасці абярэга.  У праграму “Новая раніца” на тэлеканале РТР Беларусь была запрошана выдатны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар стварэння лялек, мадэлявання адзення, знаўца беларускага народнага касцюма, кіраўнік дзіцячых аматарскіх калектываў філіяла аг.Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Марыя Францаўна Пякша са сваімі юнымі выхаванкамі – ўдзельніцамі дзіцячага аматарскага аб'яднання мадэлявання адзення “Чараўніцы”. У тэлепраграме Марыя Францаўна прадставіла сваю калекцыю лялек, расказала аб сваёй творчасці па іх стварэнню, паведаміла аб вялікай ролі беларускай лялькі ў народнай культуры. Маленькія “чараўніцы” ў якасці жывых мадэляў прадэманстравалі частку інтэрактыўнай калекцыі лялек-матанак “Кола жаночага лёсу”.